У Маскве ў выніку масавай бойкі паранілі траіх беларусаў

Трое беларусаў атрымалі шматлікія нажавыя раненні ў выніку масавай бойкі ў кавярні на паўднёвым-захадзе Масквы ў Ясенева. Міліцыя спазнілася - параненых ужо забрала "хуткая дапамога", а іх крыўдзіцелі ўцяклі. На месцы здарэння была знойдзеная скураная куртка з пашпартам грамадзяніна Азербайджана. Распачатая крымінальная справа, інфармуе "Інтэрфакс".