У Маскве выкарыстоўваюць беларускі досвед

На Пушкінскай плошчы расійскай сталіцы прайшлі затрыманні ўдзельнікаў несанкцыянаванага ўладамі «Марша нязгодных». Схоплены лідэр Аб’яднанага грамадзянскага фронту Гары Каспараў, лідэр моладзевага «Яблыка» Ілья Яшын, старшыня моладзевага руху «Так» Марыя Гайдар.

Агулам у пастарункі патрапілі каля 40 чалавек. Сярод затрыманых ёсць журналісты. Сёння на Пушкінскую плошчу прыйшлі каля 500 чалавек.

Нагадаем, што маскоўскія ўлады дазволілі апазіцыйны мітынг на Тургенеўскай плошчы, аднак арганізатары меркавалі ўсё ж наладзіць несанкцыянаванае шэсце.

На маскоўскіх вуліцах знаходзяцца больш за 9 тысяч міліцыянтаў і амапаўцаў, у тым ліку і тых, што прыбылі з рэгіёнаў, паведамляе Газета.Ру.




Фота http://www.echo.msk.ru