У Маскве затрыманы Раман Мянцюк, які пратараніў "жывы шчыт"

У Маскве супрацоўнікі міліцыі затрымалі Рамана Менцюка, які пратараніў "жывы шчыт" з аўтамабіляў з людзьмі на трасе Мінск — Мікашэвічы ўвечары 2 сакавіка.
Нагадаем, у дачыненні да Менцюка пракуратурай Мінскай вобласці 17 сакавіка была распачата крымінальная справа за парушэнне правіл дарожнага руху, што пацягнула прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання. Пасля гэтага ён разам з жонкай Вольгай знік. Завочна парушальніку было прад'яўлена абвінавачанне, пракурорам абраная мера ўтрымання.

У красавіку ў дачыненні да Менцюка была распачата яшчэ адна крымінальная справа — за крадзеж.

Ёсць інфармацыя, што разам з Менцюком затрыманая і яго жонка.

БелаПАН