У Маскве злодзеі скралі ногі бабруйскага бабра

У Маскве невядомыя абрабавалі скульптурную кампазіцыю “Бабруйскага дворыка”, якая мусіла стаць “сімвалам беларуска-расійскага сяброўства”.  Нагадаем, яе ўрачыстае адкрыццё адбылося ў расійскай сталіцы тыдзень таму. Вандалы спачатку напалі на бабра, вырабленага з пластык-палімернага матэрыялу, пафарбаванага пад бронзу.

Яны адарвалі ў сімвала Бабруйска металічны ланцужок і ногі, а пасля вырвалі з асфальту металічнага грэнадзёра ўзору 1812 года з гарматай. Міліцыя мяркуе, што зламыснікі, праўдападобна, будуць спрабаваць здаць здабычу на металалом.

Тым часам бабра і грэнадзёра зноў адальюць з металу і ўсталююць на ранейшым месцы. Толькі на гэты раз яны будуць знаходзіцца пад аховай відэакамераў.

Тэлеграф