У Маскву з'едуцца дзеці з гарадоў-герояў Расіі, Беларусі і Ўкраіны
Дзеці з гарадоў-герояў Расіі, Беларусі і Ўкраіны ў траўні з'едуцца ў Маскву. Яны возьмуць удзел у дзеcятах міжнародных спартыўных гульнях. РИА "Новости" адзначае, што спаборніцтвы будуць праводзіцца з мэтай падрыхтоўкі да першых юнацкіх Алімпійскіх гульняў 2010 года. Таксама лічыцца, што яны паспрыяюць умацаванню сяброўства, патрыятычнаму выхаванню і фізічнаму развіццю падлеткаў.