У "Мастацкай літаратуры" рыхтуецца 25-томнік Караткевіча
Падрыхтоўкай збору твораў займаецца вядомы літаратуразнаўца Анатоль Верабей. На 2011 год запланаваны выхад двух першых два тамоў, паведаміў Еўрарадыё галоўны рэдактар выдавецтва Віктар Шніп. Нагадаем, што на пачатку 90-х выйшаў збор твораў у 9 кнігах. Новае выданне будзе значна адрознівацца ад папярэдняга.
Шніп: "Разумееце, там было 9 тамоў, а тут 25 - значыць, у іх усё будзе. Больш каментароў будзе, бо гэта больш навуковае выданне будзе. Прайшоў час - шмат чаго з'явілася новага дзякуючы даследчыкам. З'явіліся творы, якія не друкаваліся, і здымкі..."
Выхад апошняго тома запланаваны на 2020 год, калі будзе адзначацца 90-годдзе Караткевіча.