У Мастах адмаўляюцца прымаць у эксплуатацыю дом
Жыллёва-будаўнічы кааператыў “Гаспадар–2007” адмаўляецца прымаць у эксплуатацыю ў Дзяржаўнага раённага ўнітарнага прадпрыемства “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Мастоўскага райвыканкама” жылы дом. Адмова падпісаць акт прыёму з боку ЖБК “Гаспадар-2007” выклікана тым, што ДРУП “УКБ Мастоўскага райвыканкама” усталяваў у доме катлы беларускай вытворчасці, у той час як у праектна-каштарыснай дакументацыі пазначаны нямецкія аналагі. Калі бакі спрэчкі не прыйдуць да згоды, то пытанне ўводу ў эксплуатацыю будынка будзе вырашацца ў судовым парадку.
Кошт будаўніцтва 60-ці кватэрнага дома складае каля 8 млрд. беларускіх рублёў. Паводле планаў дом павінен быць уведзены ў эксплуатацыю ў студзені 2010 года.
Кошт будаўніцтва 60-ці кватэрнага дома складае каля 8 млрд. беларускіх рублёў. Паводле планаў дом павінен быць уведзены ў эксплуатацыю ў студзені 2010 года.