У Мастах павалілася навагодняя ёлка (фота)

У Мастах павалілася галоўная навагодняя ёлка горада, якая стаяла каля мясцовага стадыёна. Яшчэ за некалькі дзён да гэтага мастаўчане заўважылі, што дрэва нахілілася, але камунальныя службы нічога не зрабілі для таго, каб паставіць яго на месца.
Пры падзенні пятнаццацімятровай ёлкі ніхто не пацярпеў, але пабілася навагодняя ілюмінацыя на дрэве.




Вечарам 29 снежня ёлка была пастаўлена на месца. Аднак практычна адразу яна зноў нахілілася.