У Мастах злавілі эксгібіцыяніста

Эксгібіцыяніста злавілі ў Мастах. Ад ліпеня ён рэгулярна з'яўляўся ў гарадскім парку і дэманстраваў свае палавыя органы.

Як адзначае БелаПАН, непрыстойную карціну вымушаныя былі сузіраць непаўналетнія школьніцы, якія праходзілі міма. У міліцыі пакуль ёсць інфармацыя пра пяць фактаў супрацьпраўных дзей. Але ёсць падставы меркаваць, што гэта яшчэ не ўсё. Са слоў мужчыны, ён займаўся гэтымі рэчамі выключна ў стане алкагольнага ап'янення пасля сварак з сужыцелькай, "каб адпомсціць жанчынам".

Здымак з архіву. Фота — ria.ru