У Мастоўскім раёне адключылі начное асвятленне
Каля 150 вёсак Мастоўшчыны з-за адсутнасці сродкаў засталіся без асвятлення. Выключэнне складаюць некалькі вёсак, праз якія праходзяць аўтамабільныя трасы. Аднак нават у іх асвятленне ўключаецца не на цэлую ноч.