У Мастоўскім раёне ўшанавалі памяць паўстанцаў (Фота)
1 лістапада мастоўскія дэмакратычныя актывісты наведалі вёску Пацавічы, дзе ўсклалі кветкі і запалілі знічы каля магілы паўстанцаў 1863 года.
Імёны пахаваных там паўстанцаў пакуль невядомыя. Сябра рады Руху “За свабоду” Алесь Зарэмбюк распавёў, што ў Пацавічах мерапрыемства праходзіць упершыню.
“Гэтую магілу паўстанцаў 1863 года, мы адшукалі з Язэпам Палубяткам у красавіку этага года. Даўно было вядома што дзесьці тут, каля Пацавіч ёсць гэтая магіла. І вось нарэшце гэта месца вядомае, і з гэтага году мы будзем ўшаноўваць памяць паўстанцаў тут на Дзяды штогод. Думаю, паломніцтва да гэтай магілы, будзе традыцыйным і масавым. У будучыні мы плануем добраўпарадкаваць гэтую магілу, усталяваць тут крыж і памятную шыльду”.