У матчы аўтсайдэраў КХЛ мінскае "Дынама" прайграла "Амуру"

Хабараўскі хакейны клуб "Амур" перамог у серыі пасляматчавых булітаў мінскае "Дынама" ў паядынку аўтсайдэраў Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ). Як паведамляе РІА "Новости", першы матч гульнявога дня з дзевяці, прызначаных на аўторак, завяршыўся з лікам 3:2. У асноўны час у складзе "Амура" забівалі Сяргей Аракаеў (49-я хвіліна) і Юры Какшараў (50), у складзе "Дынама" — Вілі Пелтанен (7) і Дзяніс Качаткоў (49). Гаспадарам давялолося двойчы адыгрывацца па ходзе сустрэчы. Какшараў стаў аўтарам пераможнага буліта.

"Амур" (40 ачкоў) і мінскае "Дынама" (47 ачкоў) займаюць перадапошнія месцы ў сваіх канферэнцыях — Усходняй і Заходняй, адпаведна.