У матчы Кубка Дэвіса Беларусь — Македонія лік стаў 1:1

Па выніках першага дня матча Кубка Дэвіса ў 1-й групе Еўра-афрыканскай зоны Беларусь-Македонія, які праходзіць у Мінску, лік нічыйны — 1:1.
Нагадаем, беларускі тэнісіст Андрэй Васілеўскі прайграў першы паядынак першай ракетцы гасцей Дзімітару Грабулоскі — 7:5, 7:6, 3:6, 6:7, 3:6. Аднак Уладзімір Ігнацік другі паядынак выйграў у Лазара Магдзічава — 6:2, 7:5, 6:3. 

У суботу пройдзе парная сустрэча, на якую ў складзе гаспадароў заяўленыя Максім Мірны і Аляксандр Буры. Матч закончыцца 12 ліпеня яшчэ двума адзіночнымі паядынкамі.

Адзначым, што зборная, якая прайграе ў матчы, будзе вымушаная ў рашаючым паядынку плей-оф будучай восенню змагацца за захаванне месца ў 1-й групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса з камандай Славакіі.