У матчы Кубка Дэвіса першы выйгрыш — у швейцарцаў

Каманда Швейцарыі вядзе ў ліку 1:0 у матчы 2-га раўнда 1-й Еўра-Афрыканскай групы Кубка Дэвіса Беларусь - Швейцарыя. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс".

Нагадаем, што ў першым паядынку матчу гулялі першы нумар каманды Беларусі Максім Мірны і другая ракетка швейцарскай каманды Стэфан Балі. Перамог ва ўсіх трох сэтах швейцарскі тэнісіст - 6:4, 6:4, 7:6 (7:5).

У другім паядынку дня сустракаюцца Уладзімір Ігнацік (Беларусь) і Станіслас Ваўрынка (Швейцарыя).