У маёнтак Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы вяртаецца Снягурка
Свята "Сустрэча Снягуркі" адбудзецца 6 снежня ў маёнтку Дзеда Марозу ў Нацыянальным парку "Белавежская пушча". Паводле традыцыі, у маёнтку Дзеда Мароза адбудзецца свята для дзяцей з песнямі, танцамі, карагодамі, а таксама пушчанскімі блінамі і духмянай гарбатай.
Маёнтак Дзеда Марозу ў Белавежскай пушчы працуе круглы год. Беларускі гаспадар зімы не пакідае сваю мясціну нават у спякотныя дні. Снягурка ж з наступам цеплыні адпраўляецца на Паўночны полюс.
Як і ў папярэднія гады, на сустрэчу Снягуркі ў маёнтак прыбудзе шмат гасцей. У гэты дзень тут чакаюць каля 50 аўтобусаў са школьнікамі з розных куткоў Беларусі.
БЕЛТА