У Мазырскім гарадскім ліцэі знайшлі 350 грамаў ртуці

У Мазырскім гарадскім ліцэі пры правядзенні рамонту працоўныя знайшлі 350 грамаў ртуці.
Як паведаміў начальнік цэнтра прапаганды і навучання Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Дзмітры Іскранкоў, небяспечны метал выявілі 20 ліпеня.

Ратавальнікі правялі абясшкоджванне памяшканняў. У дадзены момант, па словах Іскранкова, небяспекі заражэння няма.

Міліцыя праводзіць праверку і высвятляе акалічнасці, пры якіх ртуць магла трапіць у навучальную ўстанову.


БелаПАН