У Мазырскім раёне дзеці спалілі трактар (фота)
Здарэнне адбылося каля 17-й гадзіны ў нядзелю, 30 чэрвеня.
Як паведамляе прэс-служба МНС, на падворку ў вёсцы Раманаўка раптоўна загарэўся трактар МТЗ-80, які належыў мясцовай гаспадарцы. Агонь знішчыў таксама хлеў і 400 кілаграмаў сена. Мяркуецца, што ўзгаранне адбылося з-за дзіцячага свавольства з агнём.




Фота — mchs.gov.by