У Мазыры 4-гадовае дзіця трапіла пад машыну

4-гадовы хлопчык пацярпеў у дарожным здарэнні, якое адбылося ў Мазыры. Інцыдэнт здарыўся на адной з галоўных вуліц горада — Бульвары Юнацтва. Дзіця было на вуліцы разам са сваім бацькам, але нечакана выбегла на праезную частку, у некалькіх метрах ад пешаходнага пераходу. У той момант на яго наехаў аўтамабіль “Хонда”.

Паводле папярэдняй версіі, 32-гадовы кіроўца быў цвярозы, паведамілі sb.by у Мазырскай раённай ДАІ. Аўтамабіль забраны на штрафстаянку, у кіроўцы ўзялі біялагічныя спробы на ўтрыманне алкаголю ў крыві.

Дзіця атрымала цяжкія траўмы і знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні раённай лякарні.