У Мазыры хлопец атрымаў моцныя апёкі, распальваючы печку

Раніцай 20 студзеня ў цэнтр аператыўнага рэагавання МНС у Мазыры паступіла паведамленне пра шпіталізацыю мужчыны з тэрмічнымі апёкамі.
 
Высветлілася, што ў Мазырскую раённую лякарню быў дастаўлены 23-гадовы непрацоўны хлопец. Ён распальваў печку ў сябе на лецішчы ў вёсцы Матрункі і выкарыстоўваў для распальвання бензін. У выніку адбылася ўспышка бензіну і хлопец атрымаў апёкі 1-3 ступені на 18% цела. Узгарання ў доме не здарылася.

Выратавальнікі нагадваюць, што для распальвання печак катэгарычна забаронена выкарыстоўваць лёгкаўзгаральныя ці гаручыя ваджкасці, паведамляе прэс-служба МНС.