У Мазыры і Лоеве выбухнулі ацяпляльныя катлы
22 снежня ў Мазыры і Лоеве (Гомельская вобласць) адбыліся выбухі ацяпляльных катлоў. Як паведамляюць выратавальнікі, у 8.59 у Лоеўскі райаддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра тое, што ў краме па вуліцы Камсамольскай адбыўся выбух ацяпляльнага катла. У выніку былі разбураны дзве цагляныя сцены крамы памерам пяць на тры метры кожная. Крама, пабудаваная ў 1989 годзе, належыць лоеўскаму райпо. Папярэдняя прычына выбуху — адсутнасць цыркуляцыі вады ў сістэме апалу. Ніхто не пацярпеў, адзначае БелаПАН.
У Мазыры ў 10.10 паступіла паведамленне пра тое, што адбыўся выбух ацяпляльнага катла ў цаглянай прыватнай хаце па вуліцы Фрунзэ. Кацёл знаходзіўся ў прыбудове дома і працаваў на цвёрдым паліве. Разбураная цагляная сцяна тры на чатыры метры. Папярэдняя прычына — парушэнне правілаў эксплуатацыі. Таксама ніхто не пацярпеў.