У Мазыры мужчына сапсаваў свята краме — дэманстраваў геніталіі (відэа)
А перад гэтым ён выліў на краму пад сваім балконам вядро вады.
У Мазыры адбыўся скандал падчас святкавання ўгодкаў адкрыцця адной з мазырскіх крамаў. 29-гадовы мужчына, які жыве над гандлёвай кропкай, выйшаў на балкон сваёй кватэры і запатрабаваў выключыць музыку. Пры гэтым ён нецэнзурна лаяўся.
На патрабаванне ніхто не адрэагаваў. Тады мазырчук выліў з балкона на краму вядро вады. А ў адказ на пагрозу выклікаць міліцыю мужчына прадэманстраваў свае геніталіі, пасля чаго вярнуўся назад у кватэру.
Як паведамляе тэлеканал "Мазыр", мужчына знаходзіўся ў нецвярозым стане. У адносінах хулігана распачалі крымінальную справу. Цяпер следчыя шукаюць тых, у каго ёсць відэа ці фота здарэння.
Відэа: tkm.by