У Мазыры пабудуюць лядовую арэну

У межах рэалізацыі праграмы "Прыпяцкае Палессе" ў Мазыры будзе пабудаваная крытая лядовая арэна, паведамляе БЕЛТА. Спартовы аб'ект на тысячу месцаў плануецца збудаваць цягам 2011-2013 гадоў. Ягоны прыкладны кошт — 40 млрд рублёў. Згодна з Дзяржаўнай праграмай развіцца хакея з шайбай на 2011-2014 гады, ў Гомельскай вобласці плануецца пабудаваць 5 лядовых арэн: у Гомелі, Жлобіне, Мазыры, Рэчыца, Светлагорску.