У Мазыры ратавальнікі лавілі ў горадзе лася
7 траўня ратавальнікі злавілі лася
проста на гарадзкіх вуліцах Мазыра. Жывёла шпацыравала па вуліцы Малініна, што
на ўскраіне горада. У службу Міністэрства па надзвычайных сітуацыях звярнуліся
мясцовыя жыхары.
“На лася” выехалі ратавальнікі
і ветэрэнарная служба. Жывёлу ўсыпілі стрэлам з адмысловай стрэльбы і даставілі
ў вальер мазырскага лясгаса.