У Мексіцы суддзі пабіліся на паседжанні суда
Суддзя Мігель Ангел Фалькон ускочыў са свайго крэсла, пачаў наносіць удары іншаму суддзі і ў выніку паваліў яго на падлогу.
Яшчэ аднаго суддзю, які паспрабаваў перашкодзіць яму, Фалькон моцна адпіхнуў. Як інфармуе ВВС, сварка паўстала з-за рознагалоссяў наконт прызначэння часовых суддзяў у штаце Марэлас.
За апошнія тыдні гэта не першы скандал у мексіканскай сістэме правасуддзя. У аўторак былы суддзя Вярхоўнага суда быў прызнаны вінаватым у перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Нагодай стаў вынесены ім прысуд былой сяброўцы, якую прысудзілі да турэмнага зняволення па сфабрыкаваных абвінавачаннях. Таксама на пачатку жніўня генеральны пракурор папрасіў Вярхоўны суд умяшацца пасля таго, як апеляцыйны суд вызваліў наркабарона.
Фота — yahooeu.ru