У Мексіцы забіваюць музыкаў

За апошнія паўтары года ў Мексіцы былі забітыя трынаццаць музыкаў, якія выконвалі нацыянальную музыку. Толькі ў снежні гэтага года былі забітыя тры выканаўцы.

Адным з іх стаў лідэр і вакаліст гурта K-Paz de la Sierra. Запісаны гэтым калектывам альбом Conquistando Corazones нядаўна быў намінаваны на прэмію Грэмі.

Дадам, што ніводнае з трынаццаці злачынстваў не было раскрыта.

Матывы забойстваў таксама не вядомыя, аднак мяркуецца, што шматлікія музыкі мелі сувязі з крымінальным светам.

Некаторыя з іх нават пісалі так званыя narcocorrido, балады, прысвечаныя жыцці наркагандляроў і наёмных забойцаў.

Фота: www.mienlace.com