У межах Мытнага саюзу адмянілі крамы duty free
Жыхары Казахстана, Расіі і Беларусі пры пералётах у межах Мытнага саюзу не змогуць карыстацца паслугамі крам duty free, паведамляе радыё "Говорит Москва". Усе палёты ў Адзінай мытнай прасторы цяпер ажыццяўляюцца па правілах унутраных авіярэйсаў. Такім чынам, пасажыры не перасякаюць мытную мяжу і, адпаведна, не могуць штосьці купляць у duty free.