У Мікалая Пахабава прайшоў ператрус
У кватэры аднаго з каардынатараў кампаніі "За сумленныя і справядлівыя выбары" Мікалая Пахабава сёння прайшоў ператрус. Як паведаміў БелаПАН Пахабаў, больш за дзве гадзіны ператрус праводзілі супрацоўнікі ўпраўлення КДБ па Мінскай вобласці ў рамках расследавання крымінальнай справы аб масавых беспарадках. У выніку ў яго канфіскавалі кампутарную тэхніку, электронныя і папяровыя носьбіты інфармацыі. А заўтра актывісту загадана з’явіцца на допыт у КДБ.