У Мінск прыбыла дэлегацыя Мінэнерга Расіі
Дэлегацыя Міністэрства энергетыкі Расіі 22-23 снежня праводзіць у Мінску працоўныя кансультацыі з беларускім бокам па падрыхтоўцы праграмы беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы. Пра гэта БЕЛТА паведаміў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк. Расійскую дэлегацыю ўзначальвае намеснік міністра энергетыкі РФ Анатоль Яноўскі.
Па словах беларускага чыноўніка, пакуль яшчэ не ўзгодненыя некаторыя пытанні супрацоўніцтва ў газавай, электраэнергетычнай і нафтавай сферах. Кансультацыі па іх сёння працягваюцца ў "Белтрансгазе", "Белэнэрга", канцэрне "Белнафтахім".
Нагадаем, Беларусь і Расія ў лютым 2010 года плануюць падпісаць сумесную праграму па ўзаемадзеянні ў сферы паліўна-энергетычнага комплексу. Пра гэта паведаміў 11 снежня першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка. Раней кіраўнікі дзвюх краін даручылі распрацаваць такую сумесную праграму. Яна распрацаваная і ў цэлым узгодненая. Яе планавалі падпісаць 10 снежня на паседжанні Вышэйшага дзяржсавету, але засталіся некалькі няўзгодненых пытанняў, заявіў Уладзімір Сямашка.