У Мінск прыбылі мошчы Аляксандра Неўскага — сваяка Еўфрасінні Полацкай
Мошчы святога праваслаўнага князя Аляксандра Неўскага дастаўленыя з Масквы ў Мінск, паведаміў "Інтэрфакс". Дэлегацыю са святымі мошчамі ў аэрапорце Мінску ўрачыста сустрэла беларускае духавенства. Каля трапа самалёта архіяпіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый адслужыў малебен вялікаму князю. Тамсама да святыні прыклаліся больш за 100 чалавек, у тым ліку вернікі, супрацоўнікі аэрапорта, мытнай і памежнай службаў.
Затым каўчэг з мошчамі быў перавезены на тэрыторыю мінскага сабора ў гонар абраза Божай Маці "Усіх смуткуючых Радасць". Святыню сустрэла ганаровая варта войскаў мінскага гарнізону, сёстры міласэрнасці і сотні вернікаў з усёй Беларусі, а таксама паломнікі з Эстоніі і Расіі.
Пасля набажэнства ўладыка Гурый нагадаў, што святы Аляксандр быў сваяком вялебнай Еўфрасінні, адной з нябесных заступніц Беларусі. Жонка вялікага князя Аляксандра, з якой той браў шлюб у 1239 годзе, была ўнучатай пляменніцай ігуменні Полацкай.