У Мінск прыбыў генпракурор Расіі Юрый Чайка
Пра мэту візіту афіцыйнай інфармацыі няма.
Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва БелаПАН са спасылкай на Генеральную пракуратуру Беларусі.
Ці звязаны візіт Чайкі з арыштам гендырэктара "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера, не паведамляецца. Нагадаем, што 19 верасня ў нарадзе ў кіраўніка Беларусі, дзе ўздымалася ў тым ліку тэма супрацоўніцтва з "Уралкаліем", браў удзел намеснік генпракурора Расіі Аляксандр Звягінцаў. На гэтай нарадзе Аляксандр Лукашэнка не выключыў магчымасці экстрадыцыі Баўмгертнера ў Расію для правядзення следчых дзеянняў.
20 верасня памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў заявіў, што Крэмль чакае хуткай выдачы Баўмгертнера, аднак гэты працэс "трошкі зацягваецца".
Фота — nord-news.ru