У Мінск прыедуць Кустурыца і Занусі

Мінскі Міжнародны кінафестываль "Лістапад-2008" сёлета чакае мноства славутых гасцей.На яго запрошаныя Барбара Брыльска, Уладзімір Этуш, Васіль Ланавой, Сініша Кавачэві Эмір Кустуыца, Кшыштаф Занусі. Дарэчы, польскі рэжысёр абяцаў не толькі зладзіць у Мінску прэм'ерны паказ свайго фільма "Чорнае сонца", але і правесці майстар-клас. Газета "Рэспубліка" нагадвае, што фэст ладзіцца ў пятнаццаты раз. Сёлета плануецца паказаць кінакарціны з 55 краін. Упершыню ў конкурснай праграме будуць удзельнічаць фільмы з Мексікі і Нарвегіі.

Таксама ўпершыню ў праграме "Лістапада" будзе арганізаваны конкурс тэлевізійных фільмаў. Толькі "Беларусьфільм" заявіў пяць карцін, сярод якіх — "Цень самурая" і "Ў чэрвені 1941-га". Дарэчы, сёлета нацыянальная кінастудыя прадставіць адразу 18 стужак.