У Мінск прыязджае наследны прынц… са стрэльбай

У Мінск сёння прыбудзе наследны прынц Дубаі. У складзе каманды Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў ён возьме ўдзел у Адкрытым кубку Беларусі па стэндавай стральбе.
Прынц з’яўляецца адначасова віцэ-прэзідэнтам і прэм’ер-міністрам Арабскіх Эміратаў. Спаборніцтвы пройдуць з 9 да 12 жніўня ў сталічным Sporting Club. За перамогу будуць змагацца 160 стралкоў з 10 краінаў. Адкрыты Кубак Беларусі праводзіцца ўжо ў пяты раз.

Інтэрфакс