У мінскае "Дынама" пераходзіць Яўген Кавыршын
Форвард хакейнай зборнай Беларусі Яўген Кавыршын падпісаў выпрабавальны кантракт з мінскім "Дынама", інфармуе БЕЛТА. З'яўленне 24-гадовага нападніка ў шэрагах каманды чакаецца ў выязных кантрольных матчах супраць маскоўскага "Спартака" (23 жніўня) і чэхаўскага "Віцязя" (24 жніўня). Ці падпісваць паўнавартасны кантракт з хакеістам, трэнер Марэк Сікора вырашыць пазней.
Нагадаем, што Кавыршын перабраўся ў Беларусь з Падмаскоўя ў 2004 годзе і праз некалькі гадоў атрымаў беларускае грамадзянства. У беларускай экстралізе выступаў за "Брэст", мінскі "Керамін" і салігорскі "Шахцёр".
За зборную Беларусі Кавыршын згуляў на двух чэмпіянатах свету - у 2009 і 2010 гадах.