У мінскае "Дынама" вярнуўся славацкі хакеіст Рыхард Лінтнер
Мінскае "Дынама" заключыла кантракт са славацкім абаронцам Рыхардам Лінтнерам. У мінулым сезоне Лінтнер правёў у складзе каманды 33 матчы, закінуўшы 7 шайб і аддаўшы 10 галявых перадач. Прычынай развітання з "Дынама" стала нежаданне славака прыязджаць на перадсезонны збор. Як адзначыў гулец, мінскі варыянт быў у КХЛ не адзіным, але да прапановы "Дынама" выявіў першачарговую цікавасць — "усё ж факт ранейшага знаёмства з камандай вельмі важны". "Прыемна было апынуцца ў раздзявальні, дзе чакаў цёплы прыём старых знаёмых", — цытуе словы Лінтнера БелаПАН.
Хакеіст, які запомніўся галявымі кідкамі ад сіняй лініі, запэўніў, што не страціў кваліфікацыю.
Хакеіст, які запомніўся галявымі кідкамі ад сіняй лініі, запэўніў, што не страціў кваліфікацыю.