У мінскай Чыжоўцы абяцаюць пабудаваць беларускі Дыснэйлэнд
Беларускі Дыснэйлэнд пабудуюць у сталічным мікрараёне Чыжоўка. Пра гэта паведаміў кіраўнік Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька, перадае БЕЛТА. Па словах Ладуцькі, тут пабудуюць культурна-забаўляльны і спартовы комплекс "Чыжоўка-Арэна", трэцюю чаргу заапарка, этнакультурны цэнтр "Беларуская спадчына", а таксама "новую ідэалогію развіцця атрымае парк 900-годдзя Мінску".
"Беларуская спадчына" прапішацца недалёка ад заапарку. Архітэктары прапануюць гараджанам цалкам новы, арыгінальны праект. На тэрыторыі ў 35 га размесціцца своеасаблівы музей пад адкрытым небам. Рыцарскія палацы, пякарні, млын і іншыя аб'екты даўніх часоў стануць сапраўдным падарункам аматарам гісторыі.