У мінскай Чыжоўцы аўтамабіль загарэўся ў часе руху. Відэа
Магчыма, праз кароткае замыканне.
Узгаранне легкавога аўтамабіля “Фольксваген Гольф” адбылося ўвечары 14 красавіка ў мінскай Чыжоўцы на праезнай частцы вуліцы Ташкенцкай. Машына загарэлася проста ў часе руху. Калі выратавальнікі прыбылі на месца здарэння, аўтамабіль увесь палыхаў, паевдамляе прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС.
Агонь быў аператыўна ліквідаваны, аднак аўтамабіль амаль цалкам выгарэў. Прычыны пажару высвятляюцца. Не выключана, што гэта адбылося з-за кароткага замыкання.