У мінскай Чыжоўцы на вадасховішчы патануў рыбак
Яшчэ аднаго аматара павудзіць рыбу выратавальнікі паспелі дастаць з вады.
На Чыжоўскім вадасховішчы ў Мінску патануў рыбак. Здарэнне адбылося ўвечары 8 сакавіка ў акваторыі вадасховішча, насупраць дома нумар 60 па вуліцы Галадзеда. Выратавальнікі паспелі дастаць з вады іншага рыбака, мужчыну 1963 года нараджэння, які пасля быў дастаўлены ў лякарню з агульным пераахаладжэннем.
Праз 20 хвілінаў вадалазы знайшлі ў вадзе яшчэ аднаго аматара рыбалкі — мужчыну 1953 года нараджэння, які не падаваў прыкметаў жыцця. Брыгада медыкаў спрабавала яго рэанімаваць, але вымушаная была канстатаваць смерць, інфармуе Мінскае гарадское ўпраўленне МНС.