У мінскай гасцініцы “Планета” адбылася перастрэлка
Міліцыя распачала крымінальную справу ў адносінах да раней судзімага мінчука, які ўстроіў перастрэлку ў бары сталічнай гасцініцы "Планета".
У выніку страляніны з агнястрэльнай зброі быў паранены наведвальнік бару. Па словах міліцыянтаў, асоба злачынцы вядомая. Цяпер вядзецца яго пошук. Па інфармацыі, якая ёсць у міліцыі, пацярпелы і злачынца былі раней добра знаёмыя.
Напярэдадні паміж двума мужчынамі адбылася сварка. Пацярпелы з некалькімі агнястрэльнымі раненнямі дастаўлены ў лякарню. Іншыя падрабязнасці па дадзенай справе не паведамляюцца па прычыне тайны следства.
“Інтэрфакс”