У мінскай краме скрадзены мабільны тэлефон схавалі ў мяккую цацку (відэа)

Мужчына і жанчына прыйшлі туды разам з дзіцёнкам. Яны схавалі скрадзены тэлефон у мяккую цацку і выйшлі з крамы. Праз некалькі дзён яны прыйшлі туды зноў, у іншай вопратцы і без дзіцяці. Яны скралі ідэнтычны мабільны тэлефон. Цяпер сталічная міліцыя спрабуе ўстанавіць асобы падазраваных.

Фота, відэа — guvd.gov.by