У мінскай "Планеце" працавалі 60-гадовыя "інтэрдзяўчынкі"
У суд перададзеная 8-томная крымінальная справа групы асобаў, якія арганізавалі сетку прастытутак у мінскім гатэлі "Планета". Па ёй праходзяць пяць чалавек - трое жанчын-суценёршаў і двое мужчын, якія працавалі швейцарамі. Высветлілася, што на працягу 7 гадоў яны арганізоўвалі для замежнікаў
сервіс інтымных паслугаў. Для гэтага было прыцягнута каля 30 жанчын ва
ўзросце ад 20 да 60 гадоў. "У многіх з іх быў досвед працы ў гасцініцах
яшчэ з савецкіх часоў", - цытуе "Інтэрфакс" сваю крыніцу ў праваахоўных
органах.
Справу "інтэрдзяўчынак" будзе разглядаць суд Ленінскага раёна сталіцы.
Справу "інтэрдзяўчынак" будзе разглядаць суд Ленінскага раёна сталіцы.