У мінскі выцвярэзнік патрапіла больш беларусаў, чым балельшчыкаў "Зеніта"

Правапарушэнняў падчас учорашняга матчу Лігі чэмпіёнаў БАТЭ - "Зеніт" у Мінску не было дапушчана. Як адзначыў начальнік ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Беларусі Яўген Палудзень, балельшчыкі "Зеніта" вялі сябе прыстойна. Больш таго, нібыта, станоўча адгукаліся пра працу супрацоўнікаў беларускай міліцыі, інфармуе БЕЛТА. Паводле звестак МУС, на стадыёне "Дынама" прысутнічалі 4800 расійскіх балельшчыкаў. Нагадаем, у роўнай гульні БАТЭ прайграў "Зеніту" з лікам 0:2.

Аднак, як паведамляе "Інтэрфакс", двое расіян патрапілі ў выцвярэзнік. Іх знайшлі на адной з вуліц у Партызанскім раёне сталіцы. У выцвярэзнік пасля матчу патрапілі і 8 беларусаў.