У мінскіх аптэках за некалькі дзён прадалі мільён марлевых павязак

Каля 1 мільёна марлевых павязак шматразовага выкарыстання было прададзена ў дзяржаўных аптэках беларускай сталіцы за апошнія дні. Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, вытворчасць айчынных марлевых павязак дазволіла ліквідаваць іх дэфіцыт. Дзяржаўныя прадпрыемствы найперш забяспечваюць сваёй прадукцыяй дзяржаўныя аптэкі, што да недзяржаўных, то беларускія марлевыя павязкі з'явяцца ў іх на гэтым тыдні, адзначае "Интерфакс-Запад".

Тым часам бабруйскае прадпрыемства "Славянка" атрымала замову на выраб 200 тысяч гігіенічных масак на працягу 10 дзён. Нядаўна іх ужо было выраблена 441 тысяча, для чаго давялося працаваць два тыдні без выхадных і задзейнічаць два філіялы ў Бабруйскім і Асіповіцкім раёнах, паведамляе БЕЛТА.