У мінскіх крамах прадаюць пратэрмінаванае спіртное

Гэта выявілі праверкі праваахоўных органаў 11 лютага, паведамляе сайт "Мы". Падчас праверак крамаў па вуліцы Барамзіной быў выяўлены факт рэалізацыі віна з прамінулым тэрмінам прыдатнасці. Канфіскаваная 31 бутэлька віна агульным аб'ёмам 23,4 літра на суму 308 500 рублёў.

А пры праверцы крамы па вуліцы Саламянай і крамы па Андрэеўскай былі выяўленыя факт продажу віна-гарэлачных вырабаў з пратэрмінаваным тэрмінам прыдатнасці. Канфіскавана 11,9 літра.