У мінскім банку прыбіральшчыца знайшла 5 мільёнаў рублёў
Нераспячатаны пачак 50-тысячных купюр ляжаў на падлозе пад сталом. Знаходку, роўную яе 10-месячнаму заробку, жанчына аддала да капеечкі. І хаця банкаўскія супрацоўнікі адразу пачалі шукаць гаспадара грошай, ніхто з верагодных уладальнікаў у страце пяці мільёнаў не прызнаўся. Пошукі загадкавага наведвальніка працягваюцца. А прыбіральшчыцу кіраўніцтва банку "Мінск-Масква" вырашыла ўзнагародзіць прэміяй, як паведамляе газета "Советская Белоруссия".