У мінскім "Дынама" будзе гуляць канадзец-"хуліган"

Мінскі хакейны клуб "Дынама" папоўніцца канадскім абаронцам Джорданам Хенры, паведамляе БЕЛТА.  Папярэднія тры сезоны 24-гадовы канадзец правёў у Амерыканскай хакейнай лізе (АХЛ) за "Рочэстэр Амерыканс". Асабліва паспяховым атрымаўся для яго мінулы год. У рэгулярным чэмпіянаце ён згуляў 76 матчы і набраў 31 ачко, а ў сямі гульнях плэй-оф адзначыўся чатырма закінутымі шайбамі.

Звяртае на сябе ўвагу вялікая статыстыка штрафных хвілін - 104 у мінулым сезоне і 111 за год да таго. Наогул жа толькі ў двух з сямі сезонаў у сваёй кар'еры Джордан Хенры крыху не дабраўся да адзнакі ў 100 штрафных хвілін. У астатнія гады гэты паказчык хакеіст пераўзышоў.

Цяпер мінскае "Дынама" знаходзіцца на трэніровачным зборы ў Швейцарыі.