У Мінскім каледжы невядомыя распылілі газ

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, выявілася, што невядомыя распылілі невядомае рэчыва на першым паверсе каледжа ў памяшканні мужчынскага санвузла. Мяркуецца, што невядомым рэчывам быў пярцовы газ.



Атручванне газам атрымалі чатыры навучэнцы 16-18 гадоў. Пасля меддапамогі іх адпусцілі дадому.



Эвакуяваць навучэнцаў і выкладчыкаў не давялося. Акалічнасці здарэння высвятляюцца.