У мінскім метро эканомяць на падсветцы шыльдаў

Сінія шыльды з белым і жоўтым тэкстам, што зараз можна пабачыць на станцыях мінскага метро, не падсвечваюцца. Паводле інфармацыі газеты "Комсомольская правда в Белоруссии", метрапалітэн адмовіўся ад падсветкі, каб ашчаджаць электраэнергію. Першапачаткова планавалася стварыць інфармацыйныя блокі са знешнім падсвятленнем. Але ад гэтай ідэі ў "Мінскметропраекце" адмовіліся. Там палічылі, што павялічыць падсветку саміх станцыяў метро будзе менш энеграёмістым рашэннем.

У выніку пасажыры маюць складанасці з тым, каб прачытаць надпісы на шыльдах у метро, зазначае "Комсомольская правда".