У мінскім метро загінуў мужчына, які кінуўся пад цягнік
Сталы мужчына загінуў на станцыі "Трактарны завод" мінскага метро. Раніцай 25 кастрычніка ён кінуўся пад цягнік. Факт суіцыда зафіксавала камера відэаназірання. Як паведамляе БелаПАН, у выніку здарэння рух цягнікоў на другой лініі метро быў прыпынены на 13 хвілін. За апошні тыдзень гэта ўжо другі выпадак гібелі чалавека ў сталічным метро. 19 кастрычніка на станцыі "Плошча Перамогі" загінуў мужчына, які ўпаў на рэльсы.