У мінскім парку Чалюскінцаў закрыты атракцыён "Супер-8"

У мінскім парку Чалюскінцаў закрыты і неўзабаве будзе дэмантаваны адзін з самых папулярных атракцыёнаў "Супер-8". Гэтае рашэнне было прынятае адміністрацыяй Першамайскага раёна сталіцы на падставе шматлікіх скаргаў наведвальнікаў парку і Батанічнага саду на павышаны ўзровень шуму.

Атракцыён "Супер-8" з’яўляецца найстарэйшым сярод тых, што эксплуатаваліся ў парках Мінску - яму амаль 34 гады.

БелаПАН