У мінскім парку Горкага з'явіліся "чырвоныя ліхтары"
Так іх размалявалі невядомыя. А таксама наклеілі стыкеры з надпісам "Трэба больш добрага".
Замена шкла ў чатырох ліхтарах абыдзецца гораду ў паўмільёна рублёў, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны". Адмыць фарбу на "чырвоных ліхтарах" не ўдалося. А замаўляць спецыяльнае шкло давядзецца ў Санкт-Пецярбургу.
Фота — minsknews.by